Неабходна дамагацца, каб да 26 красавіка ўсё палітычна матываваныя прысуды былі перагледжаны, а пацярпелыя ад іх беларусы — вызваленыя
Толькі вызваленне ўсіх без выключэння вязняў сумлення да 26 красавіка можна разглядаць як дастатковуе выкананне ўмоў, пастаўленых рэжыму Лукашэнкі з боку Дзярждэпартамента ЗША.
Менавіта на такім падыходзе НАУ настойвала ў лісце Упраўленню па кантролі за замежнымі актывамі ЗША (OFAC) ад 3 лютага 2021 году — для абгрунтавання неабходнасці аднаўлення санкцый супраць прадпрыемстваў нафтахімічнай галіны.
Нагадаем: у выніку Дзярждэпартамэнт рэкамендаваў Міністэрству фінансаў ЗША не працягваць ліцэнзію OFAC 2G для шэрагу прадпрыемстваў «Белнафтахіма».
Мы аддаём сабе справаздачу ў тым, што адмена ліцэнзіі пацягне за сабой вельмі сур’ёзныя наступствы і для рэжыму, і для рабочых падсанкцыйных прадпрыемстваў. Але важна разумець і тое, што рэжым хутчэй пойдзе на гэтыя рызыкі, чым спыніць тэрор. Што дзеля ўтрыманьня ўлады ён гатовы пакінуць сотні і тысячы людзей у турмах і яшчэ дзясяткі тысяч — пад пагрозай наступстваў санкцый.
У сувязі з гэтым мы хочам папярэдзіць функцыянераў рэжыму, якія прама зараз шукаюць шляхі сыходу ад санкцый замест вызвалення палітвязняў — нам вядомыя ўсе распрацаваныя вамі «шэрыя схемы» і мы ўжо рэалізуем неабходныя контрмеры.
Таксама мы працягваем працу па пазбаўленні рэжыму грошай па наступных напрамках:
— замарозка карэспандэнцкіх рахункаў дзяржбанкаў, адкрытых у замежных банках;
— адключэнне дзяржбанкаў ад плацежных сістэм Visa і MasterCard;
— датэрміновае пагашэнне еўрааблігацый, эмітаваных Мінфінам, і нядопуск выпуску новых;
— забарона на фінансаванне любых праектаў рэжыму і прадпрыемстваў, якія яму належаць;
— скасаванне кантракту Yara і «Беларуськалія»;
— нарошчванне ўнутранага эканамічнага ціску ў рамках акцыі «Банкамат — абменнік — банк».
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter