Усе навіны

Павел Латушка - аб вынесеных сёння прысудах Сяргею Ціханоўскаму, Мікалаю Статкевічу, Ігару Лосіку, Дзмітрыю Папову, Уладзіміру Цыгановічу і Арцёму Сакову

Архіў навін

Кожны палітвязень — гэта ганьба рэжыму Лукашэнкі, але наш гонар!


— Сяргей Ціханоўскі сказаў: я буду знаходзіцца ў турме так доўга, колькі дазволіць мне беларускі народ. Я, Павел Латушка, грамадзянін Беларусі - не дазволю, каб Сяргей Ціханоўскі, Мікалай Статкевіч, Ігар Лосік і ўсе, хто пачуў сёння прысуд так званага суда і ўсе тыя, хто ўжо знаходзяцца ў турмах Беларусі, знаходзіліся там столькі, колькі хоча гэтага рэжым. Я буду гэтаму процідзейнічаць і супраціўляцца настолькі, наколькі хопіць у мяне сіл і энергіі.

— Я заклікаю ўсіх беларусаў у лютым, калі Лукашэнка прызначыць свой «рэферэндум», выйсці на ўчасткі і галасаваць супраць гэтага злачынства, паказаць што мы сіла і мы не дазволім, каб Сяргей Ціханоўскі, Мікалай Статкевіч, Ігар Лосік, Віктар Бабарыка, Марыя Калеснікава, Максім Знак і іншыя годныя, смелыя беларусы сядзелі ў турмах. Усё ў нашых руках!

— Святлана Ціханоўская, Марына Адамовіч, Дар’я Лосік, сям'і і сябры палітвязняў - мы з вамі!

Кожны палітвязень — гэта ганьба рэжыму Лукашэнкі, але наш гонар! А наш гонар — не зламаць. Нашу волю да свабоды — не адняць. Мы будзем змагацца. Беларусь і беларусы будуць вольныя!

Обсудите эту новость в соц. сетях:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter