Адказвае кіраўнік НАУ Павел Латушка.
Асноўныя тэзісы:
- Рашэнне па санкцыях прымаюць ЗША і прамога ўплыву на яго мы не маем. Аднак у рамках гэтага працэсу мы падрыхтавалі аналітычную запіску, дзе выклалі прапановы па ўзмацненні ціску на рэжым і перадалі яе амерыканскім партнёрам.
- Мы робім акцэнт на другасныя, экстэрытарыяльныя санкцыяi. Гэта унікальны інструмент, які дазволіць блакаваць шчыліны для абыходу санкцый рэжымам.
- Каб рэжым ня прыняў контрмеры, мы схавалі частка запіскі пры публікацыі. Калі санкцыйных пакет ЗША будзе агучаны, мы апублікуем абгрунтаванне па схаваных пунктах, якія ў яго ўвойдуць.
- Акрамя санкцый, ключавы пункт ціску — гэта кампанія процідзеяння атрыманню рэжымам доступу да рэсурсаў МВФ. Наша задача — блакаваць доступ для рэжыму Лукашэнкі да SDR-рахунку Беларусі ў МВФ, куды будуць размеркаваны SDR на суму $ 1 млрд.
- У выпадку поспеху рэжым не проста не атрымае мільярд. Яго будзе чакаць дэфолт па еврообондам на суму больш як $ 3 млрд, так як адна з умоў іх выпуску — доступ да рэсурсаў МВФ. Акрамя таго, гэта ўскладніць атрыманне рэжымам пазыкаў ад Расіі - доступ да рэсурсаў МВФ таксама з’яўляецца умовай іх атрымання.
Што можа зрабіць кожны?
1) Адпраўляйце лісты членам Савета кіраўнікоў МВФ з патрабаваннем блакаваць для рэжыму Лукашэнкі доступ да SDR-рахунку.
2) Даносіце нашу пазіцыю да МВФ, выкарыстоўваючы яго сацсеткі:
Прыклады мессэджаў:
- Lukashenka’s regime is no better than Maduro’s. The IMF should block access to the SDR account for him!
- IMF, hear the voice of Belarusians! The access to the SDR account for Lukashenka’s illegitimate regime should be blocked!
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter