• У гэты складаны час мы назiраем сапраўднае нараджэнне беларускай нацыi. Беларусы — таленавiтыя, крэатыўныя, глыбокiя i чулыя людзi, а культура — натхняе, зблiжае i аб’ядноўвае нас. Беларуская культура — гэта ўсе мы!
• Усiм вiдавочны крызiс у сферы культуры Беларусi і пакуль улада не зменіцца сітуацыя ў дачыненні да культуры будзе толькі пагаршацца.
• Мы можам разам усё змянiць. У Новай Беларусi мы прапануем вярнуць нашыя гiстарычныя сымбалi: бчб-сцяг i герб «Пагоня». I ўжо зусiм хутка мы ўбачым прыдуманыя вамi сцягi на ўездзе гарадоў цi раёнаў.
• Не спыняйцеся i працягвайце крэатывiць — будзьце часткай культуры Новай Беларусi! Падтрымайце беларускiх артыстаў, мастакоў i паэтаў. Падымайце дух адзiн аднаго музыкай, працягвайце партызанскi культурнiцкi рух.
Беларускі фонд культурнай салідарнасці з Народным антыкрызісным упраўленнем у партнёрстве з офісам Святланы Ціханоўскай і Каардынацыйнай радай пачалі працу над стратэгіяй культурных рэформаў для новай Беларусі.
Дасылайце у фонд свае iдэi i праекты, накiраваныя на перамогу беларускай культуры над рэжымам сiлавiкоў. Мы разам з вамi ўжо ствараем адметную культуру Новай Беларусi, якая хутка стане вядома па ўсiм свеце.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter