Краевугольным каменем еўрапейскай сістэмы бяспекі з’яўляецца прынцып
непарушнасці межаў, які быў выпакутаваны па выніках кровапралітных войнаў на нашым кантыненце. Дзеянні Крамля, накіраваныя на падрыў гэтага асноватворнага прынцыпу, ставяць пад пагрозу тэрытарыяльную цэласнасць усіх дзяржаў, якія ўзніклі на постсавецкай прасторы.
Мы заклікаем дэмакратычныя краіны распачаць рашучыя меры, накіраваныя на абарону суверэнітэту і незалежнасьці постсавецкіх дзяржаў.
З улікам размяшчэння расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі, нелегітымных інстытутаў улады ў нашай краіне мы разглядаем гэтую пастанову Расеі як дзеянні, якія могуць прывесці да страты суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.
Мы звяртаемся да беларускага народа — толькі беларусы маюць права вырашаць лёс сваёй краіны, толькі беларускі народ зможа забяспечыць незалежнасць нашай дзяржавы. Лёс Беларусі ў нашых руках!
21 лютага 2022 года
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter