У інтэрв'ю DW Беларусь прадстаўнік ЕЗ па знешнепалітычных пытаннях Петэр Стана агучыў афіцыйную пазіцыю Еўразвяза адносна самога Лукашэнкі і яго «рэферэндуму».
Вылучым ключавыя моманты:
Аб статусе Лукашэнкі ў вачах ЕЗ
— У Лукашэнкі няма ніякай дэмакратычнай легітымнасці. Мы не прызнаем яго прэзідэнтам краіны. Ён нелегітымны, ён маніпуляваў выбарамі, ён прыгнятае свой народ — і таму ён у прынцыпе не кампетэнтны прымаць якія-небудзь рашэнні ад імя Беларусі.
Аб назіранні за «рэферэндумам»
— Рашуча заяўляю, што ЕЗ не мае намеру ўдзельнічаць у гэтым працэсе. ЕЗ не плануе адпраўляць у Беларусь якую-небудзь афіцыйную місію па назіранні за галасаваннем на так званым рэферэндуме. Любы, хто прыбудзе туды з краіны-члена ЕЗ, не знаходзіцца там як афіцыйная асоба. Гэтыя людзі не будуць прадстаўляць ЕЗ, гэтыя людзі не будуць прадстаўляць інстытуты ЕЗ і афіцыйную пазіцыю Еўрасаюза. Мы не прызнаем Лукашэнку і тое, чаго мы ад яго чакаем — гэта пачаць агульнанацыянальны дыялог.
Аб ключавых ўмовах ЕЗ для рэжыму Лукашэнкі
— Інклюзіўны дыялог, спыненне рэпрэсій, вызваленне палітвязняў, незалежныя празрыстыя выбары пры ўдзеле міжнародных назіральнікаў. Як толькі гэтыя ўмовы будуць выкананыя, мы зможам гаварыць аб якім-небудзь ўдзеле ЕЗ у працэсах у Беларусі.
Нагадаем, што роўна такая пазіцыя была агучана ў ініцыяваным нашай камандай сумесным звароце офіса Святланы Ціханоўскай, КС і НАУ да ЕЗ, ЗША, Вялікабрытаніі і АБСЕ ад 20.01.2022.
Са свайго боку мы працягнем працу над надыходам прававых наступстваў непрызнання Лукашэнкі і ягонага права на правядзенне рэферэндуму з боку ЕЗ і прымяненнем новых санкцый супраць рэжыму — як за гэтае злачынства, так і за ягоную падтрымку агрэсіі Расеі супраць Украіны і пагрозу для суверэнітэту Беларусі, якую ён стварае.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter