Як мы будзем гэтага дамагацца?
Мы накіруем тысячы зваротаў у канстытуцыйную камісію Лукашэнкі з патрабаваннем вынесці наш праект Канстытуцыі на рэферэндум.І яны нас пачуюць?
Мы не наіўныя і разумеем, што верагоднасць адмовы імкнецца да 100%. Тым не менш мы павінны выкарыстаць гэты легальны інструмент.Навошта?
Таму што інакш у нас не будзе зафіксаваных доказаў нашых патрабаванняў. Трэба разумець — накіроўваючы звароты, мы не прызнаем камісію Лукашэнкі легітымным органам. Мы фіксуем волю народа, каб яе было нельга ўтаіць і скрасці. І чым больш зваротаў мы адправім — тым складаней будзе нас ігнараваць.Добра, як я магу дапамагчы?
Адпраўце спасылкі на чат-боты кампаніі “Народная Канстытуцыя” сваім сябрам і знаёмцам. Прыгадайце, як мы аб’ядналіся, каб абараніць свае галасы на выбарах 2020 года. Менавіта гэтае мы і павінны зрабіць зараз.Спасылкі на нашых чат-ботаў:
• у Telegram
• у Viber
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter