Усе навіны

Павел Латушка адправіў зварот у ААН аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі рэжымам Лукашэнкі

Актуальныя навіны

Кіраўнік НАУ Павел Латушка адправіў інфармацыю ва ўпраўленне Вярхоўнага камісара ААН аб парушэнні правоў у Беларусі - і заклікае зрабіць гэта кожнага беларуса


Увесну 2021 года Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека абвясціла аб стварэнні спецыяльнай місіі, у рамках якой ажыццяўляецца збор дадзеных аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Упраўленне збірае інфармацыю аб парушэннях, учыненых у Беларусі з 1 мая 2020 года.

Мы, беларусы, ведаем пра тое, што правы чалавека ў Беларусі сістэматычна парушаюцца. Пра гэта ведаеце вы, вашы калегі і блізкія. Гэта не пачалося ў 2020 годзе, а адбываецца ўжо не адно дзесяцігоддзе. Але менавіта пачынаючы з траўня мінулага года парушэнні правоў чалавека ў нашай краіне набылі неймаверныя маштабы. Нам надзвычай важна не толькі самім гэта разумець, але і перадаваць інфармацыю аб парушэннях у міжнародныя арганізацыі.

Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН падрыхтавала спецыяльны шаблон звароту. Адпраўляйце інфармацыю аб любых парушэннях правоў чалавека ў Беларусі. Падрабязнасці па спасылцы.
Інфармацыя прымаецца да 15 снежня 2021 года.

Павел Латушка запоўніў анкету і накіраваў яе ў адрас Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека. Важна, каб кожны беларус, чые правы былі парушаныя, зрабіў тое ж самае. Гэта дапаможа ўсім нам наблізіцца да дасягнення агульнай мэты — прыцягнення да адказнасці ўсіх вінаватых у злачынствах супраць беларускага народа.
Рэжым Лукашэнкі працягвае здзяйсняць злачынствы ў адносінах да беларусаў. Наша задача — фіксаваць іх і перадаваць для прыцягнення вінаватых да адказнасці.

Ніхто за нас гэта не зробіць!

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter