Усе навіны

Гадавіна працы НАУ: прымаем вострыя пытанні замест віншаванняў і падарункаў

Архіў навін

Роўна год таму, 28 кастрычніка 2020-га, было створана Народнае антыкрызіснае ўпраўленне. Беларускія прафесіяналы з розных сфер — палітыкі, эканомікі, культуры, маркетынгу — аб’ядналіся пад пачаткам Паўла Латушкі, каб супрацьстаяць рэжыму Лукашэнкі і рыхтаваць краіну да пераходу ад дыктатуры да дэмакратыі. Каб усе мы як мага хутчэй змаглі будаваць Новую Беларусь. Свабодную. Дэмакратычную.

Мы, каманда НАУ, лічым, што з улікам працягвання на нашай Радзіме крызісу такая гадавіна — зусім не тое, што варта святкаваць. І шчыра спадзяемся, што другога дня нараджэння ў НАУ — у цяперашнім выглядзе арганізацыі - не будзе. Што перамога над рэжымам здарыцца раней, у краіне ўсталюецца легітымная дэмакратычная ўлада, а мы зможам працаваць на карысць народа як яе частка.

Як бы тое ні было, дзень нараджэння — гэта нагода падвесці некаторыя вынікі. Акрамя таго, адзін з асноватворных прынцыпаў працы НАУ — празрыстасць і падсправаздачнасць беларускаму грамадству.

Таму сёння мы анансуем вялікі стрым, які пройдзе на наступным тыдні. Ключавыя ўдзельнікі каманды, уключаючы кіраўніка НАУ Паўла Латушку, правядуць «разбор палётаў» па ўжо праведзенай і бягучай працы, паспрабуюць зазірнуць у будучыню і, галоўнае, адкажуць на вашы самыя вострыя пытанні.

Далучыцца да сустрэчы зможа кожны ахвотны. Падрабязнасцямі, у тым ліку аб пляцоўцы, дзе адбудзецца стрым, мы падзелімся ўжо ў бліжэйшыя дні - сачыце за навінамі!

Дзякуй, што былі плячом да пляча з намі гэты год. Разам мы зможам усё. Жыве Беларусь!

З любоўю да Беларусі і верай у хуткую перамогу, ваша каманда НАУ

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter