Другі выпуск відэарубрыкі НАУ «Разбуральнік легенд беларускай прамысловасці»
Сёння мы пагаворым пра легенду беларускага аўтапрама — Мінскі аўтамабільны завод.
У кожным выпуску мы параўноўваем прамысловыя легенды Беларусі з аналагічнымі прадпрыемствамі свету.
І сёння ў легендарнай бітве сыдуцца МАЗ і аўтаканцэрн MAN.
Пра што вы даведаецеся?
- Колькі людзей працуе на абодвух прадпрыемствах.
- Якія аб’ёмы продажаў, чысты прыбытак і аперацыйная рэнтабельнасць МАЗ і MAN за 2020 год
- Наколькі эфектыўна працуе MAN у параўнанні з МАЗ (асцярожна, лічбы могуць шакаваць)
- Колькі мільёнаў еўра страціла эканоміка краіны ў 2020 годзе толькі на прыкладзе МАЗа.
І ўжо па традыцыі чакаем вашых высноў у каментарах.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter