Падчас сённяшняй сустрэчы выпрацаваны наступны алгарытм дапамогі дзеячам культуры.
У найбліжэйшы час Тэатральны інстытут імя Збігнева Рашэўскага абвесціць конкурс для атрымання стыпендыі артыстам і супрацоўнікам тэатраў з Беларусі на перыяд кастрычнік-снежань 2021 года.
Плануецца, што 30 удзельнікаў праграмы атрымаюць стыпендыю на перыяд праходжання стажыроўкі. Артысты будуць стажыравацца ў вядучых тэатрах Польшчы. Падтрымку арт-рэзідэнцыі акажа таксама Польскі інстытут імя Адама Міцкевіча.
Інфармацыя аб наборы на стыпендыяльную праграму будзе на сайце тэатральнага інстытута і ў сацыяльных сетках НАУ.
На сустрэчы таксама абмяркоўвалася дапамога розным дзеячам культуры з Беларусі ў рамках стыпендыяльнай праграме Gaude Polonia. Заяўкі на яе прымаюцца да 15 кастрычніка 2021 года.
НАУ выказвае ўдзячнасць Міністэрству культуры Польшчы за падтрымку рэпрэсаваных беларускіх дзеячаў культуры, а таксама заклікае беларусаў і салідарных з намі дзеячаў культуры розных краін далучыцца да адкрытага ліста ў ЮНЕСКА супраць рэпрэсій беларускай нацыянальнай культуры.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter