Галоўныя тэмы, якія абмяркоўваліся падчас сустрэчы — пагрозы, якія ўзнікаюць ад дзейнасці рэжыма Лукашэнкі для незалежнасці Беларусі, вайна ва Украіне, якую ажыццяўляе Расія пры падтрымцы рэжыма Лукашэнкі і якая ставіць новыя выклікі для беларускага народа і захавання беларускай дзяржаўнасці.
Адбыўся змястоўны абмен думкамі ўдзельнікаў сустрэчы. Дасягнута дамоўленнасць максімальнага ўзаемадзеяння ў мэтах захавання суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.
Падобная сустрэча адбылася ўпершыню і мае спрыяць узмацненню сувязей паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі новай хвалі і Радай БНР.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter