USAID рэалізоўвала ў Беларусі праграмы, якія садзейнічалі ўдзелу грамадзян у грамадскім жыцці, развіццю прыватнага прадпрымальніцтва і забеспячэнню доступу да атрымання сацыяльных паслуг. Агенцтва спрыяла працэсу перахода краіны да рынкавай эканомікі.
Рэалізацыя многіх праграм USAID ў бягучай сітуацыі ў Беларусі немагчымая. Кіраўнік НАУ Павел Латушка і Марго Эліс абмеркавалі шляхі супрацоўніцтва з USAID у складанай сітуацыі, якая склалася, і рэалізацыю праектаў для Новай Беларусі.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter