Калі вы падвергліся рэпрэсіям, рэкамендуем ужо цяпер збіраць сведчанні гэтага, каб паскорыць будучы працэс разгляду вашай справы Нацыянальнай камісіяй па рэабілітацыі. А пра тое, як рабіць гэта правільна, прапануем даведацца з нашых картак.
Нагадаем таксама пра просьбу да рэпрэсаваных дзяліцца з намі сваімі гісторыямі. Гэта дапаможа нам у распрацоўцы лічбавай платформы, дзе будуць акумулявацца дадзеныя пра пацярпелых. Раскажыце пра свой выпадак — напішыце нам на Justice@belarus-nau.org. Мы гарантуем вам ананімнасць і прыватнасць, а інструкцыі вы знойдзеце па гэтай спасылцы.
Захоўвайце арыгіналы і ксеракопіі дакументаў там, адкуль яны напэўна не знікнуць нават падчас гіпатэтычнага ператрусу.
Вось некаторыя праваабарончыя арганізацыі, якія працуюць у Беларусі:
- «Вясна»
- Беларускі Хельсінкскі камітэт
- Камiтэт «Салiдарнасьць»(для палітзняволеных)
- Беларуская асацыяцыя журналістаў (для супрацоўнікаў СМІ і інтэрнэт-выданняў)
- «Студэнцкая рада» (для студэнтаў)
- Незалежны прафсаюз РЭП (для яго членаў)
Акрамя гэтага, вы можаце паведаміць пра меры празмернага фізічнага ўздзеяння супраць вас у арганізацыю «Праваабаронцы супраць катаванняў».
Абменьвайцеся кантактамі з аднадумцамі. Іх дапамога можа аказацца агромнай, у тым ліку ў працэсе вашай рэабілітацыі.
Па законе суд не абавязаны, але мае права прыняць у якасці доказу нават аўдыёзапіс, зроблены без ведама ўсіх удзельнічаючых у гутарцы асоб, і ў Новай Беларусі ў яго будзе на тое дадатковая матывацыя, каб аднавіць справядлівасць.
Усё сказанае вышэй у роўнай ступені тычыцца і відэазапісаў.
Памятаеце таксама, што SMS, паведамленне ў мэсэнджар або званок ад асобы, якая прадставілася супрацоўнікам праваахоўных або судовых органаў, не замяняе позву ў суд і што рэагаваць на такія паведамленні і выклікі па законе вы не абавязаныя.
Акрамя таго, лічбавыя матэрыялы можна загрузіць у «воблака», доступ да якога будзе толькі ў вас і — калі заўгодна — у людзей, якім цалкам давяраеце. У якасці дадатковай меры бяспекі можна завесці для гэтай мэты новы акаунт, якім вы не будзеце карыстацца ў штодзённасці.
Усё гэта спатрэбіцца і для падачы заяўкі на лічбавую платформу для фарміравання спраў пацярпелых ад рэпрэсій, і для разгляду вашага выпадку Нацыянальнай камісіяй па рэабілітацыі, і на судовых слуханнях.
Справядлівасць абавязкова пераможа, і здарыцца гэта ўжо вельмі хутка!
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter