Усвядомленасць выбару
«Сэнс нашай кампаніі па канстытуцыйнай рэформе — уцягнуць беларусаў у працэс абмеркавання. Вось рэжым ведае, чаго хоча. А чаго хочам мы, беларусы? Мы палічылі важным пагаварыць з грамадзянамі пра Канстытуцыю, пра тое, якой яны бачаць Новую Беларусь, — каб наша Канстытуцыя сапраўды была народнай».
«Акрамя непасрэдна рэферэндуму ёсць папярэдні ягоны этап, мэта якога ў тым, каб да моманту галасавання беларусы разумелі, чаго хочуць, каб іх выбар быў усвядомленым. Мы размаўлялі з людзьмі як раз для таго, каб пагрузіць іх у кантэкст, бо многія не чыталі нават існуючую рэдакцыю».
[Не]удзел у рэферэндуме
«*Сумленныя людзі», «Зубр» і «Голас» ужо распрацоўваюць інструментар і кампанію, рыхтуюцца прапанаваць беларусам пратэстнае галасаванне, каб людзі прыйшлі на ўчасткі і выказалі нязгоду з рэжымам. У якім менавіта выглядзе — несапраўдны, сапсаваны або забраны з сабой бюлетэнь, нешта іншае, — абмяркоўваецца. Але, па нашай думке, гэта дакладна не байкот. Сэнс нашага ўдзелу — каб мы разам сказалі рэжыму Лукашэнкі «не».
"Нам трэба звярнуць створаную Лукашэнку інфраструктуру ў выглядзе выбарчых участкаў і зададзеную ім позву на сваю карысць. І калі ў 2020 годзе мы сфакусаваліся на фіксацыі фальсіфікацый, то гэтым разам крытычна ўспрымаць рэферэндум як магчымасць мабілізаваць беларусаў. Гэта павінна быць магутная электаральная кампанія. Наступны крок павінны прадумаць і прапанаваць дэмакратычныя сілы: застацца на ўчастках, актываваць план «Перамога», пачаць страйк ці нешта іншае. А вырашаць будуць ужо самі беларусы".
«Можна жыць у „рэжыме чакання“ з адным толькі Лукашэнкам на арэне, а можна самім выступіць актарамі. Мы стараемся рухацца па другім шляху».
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter