Усе навіны

Сусветная супольнасць павінна разумець, што Лукашэнка гэта не Беларусь

Архіў навін

У свядомасці ўсей сусветнай супольнасці павінна быць разуменне, што Лукашэнка — не Беларусь


Адказны па стратэгічным планаванні і каардынацыі НАУ Валерый Мацкевіч у інтэрв'ю каналу «Украіна 24».

Рэжым Лукашэнкі зараз адклікае беларускіх амбасадараў і дыпламатаў з Украіны, гэтак жа як і Расея перад пачаткам вайсковай агрэсіі. Аднак паміж беларусамі і расіянамі ёсць істотная розніца.

З розных інтэрв'ю і сацыялагічных даследаванняў мы ведаем меркаванне большасці расійскіх грамадзян, якія падтрымліваюць вайсковыя дзеянні Расіі. У Беларусі ж 95%, з улікам усіх хібнасцяў, не падтрымліваюць і выступаюць супраць вайсковай агрэсіі супраць брацкай Украіны.

Лукашэнка разумее, што беларускае войска можа не падпарадкавацца і масава дэзертыраваць, альбо і зусім звярнуць сваю зброю супраць дыктатара.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter