Усе навіны

Як распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю?

Архіў навін

7 спосабаў для беларусаў унутры краіны і за яе межамі ❌❌


Ва ўмовах пастаянных рэпрэсій праўдзе ўсё складаней трапляць да людзей. Але кожны з нас можа дапамагчы гэтаму. Кожны з нас можа быць журналістам і блогерам для сваёй сям'і, сяброў, суседзяў і падпісчыкаў у сацсетках.

1) Гаварыць з блізкімі, сябрамі і суседзямі
Сарафаннае радыё — наймагутнейшы інструмент распаўсюду інфармацыі. Размаўляйце з людзьмі, якім вы давяраеце, аб запланаваным на 27 лютага «рэферэндуме», расказвайце ім аб плане дэмсілаў.

2) Распаўсюджваць ўлёткі
Інфармацыйныя табло, паштовыя скрыні і іншыя месцы для папяровых аб’яў - выдатнае месца для ўлётак аб нашым агульным плане на «рэферэндум». Дапамажыце суседзям даведацца праўду і памятайце пра бяспеку!
Гатовыя ўлёткі

3) Распаўсюджваць налепкі
Стыкеры з кароткімі і яснымі пасланнямі аб «рэферэндуме» для тых, хто ўмее бяспечна друкаваць на самаклейцы. Для такога фармату падыходзіць больш паверхняў.
Гатовыя стыкеры

4) Публікаваць у сацсетках, калі гэта бяспечна
У большасці з нас ёсць асабістыя акаўнты ў соцсетях з дзесяткамі, сотнямі і нават тысячамі сяброў або падпісчыкаў. Сапраўды, быць актыўным у сацыяльных сетках, знаходзячыся ў Беларусі, можа быць небяспечна. Але калі вы знаходзіцеся за мяжой ці вашы акаўнты ананімныя, вы можаце выкарыстоўваць іх для распаўсюджвання важнай інфармацыі пра будучы «рэферэндуме» і адзіным плане аператыўнага штаба дэмакратычных сіл.

5) Распавядаць старэйшым сваякам аб незалежных СМІ
Упэўнены, у многіх з нас ёсць сваякі, якія працягваюць глядзець дзяржсмі па тэлевізары. Раскажыце ім аб альтэрнатыўных крыніцах інфармацыі: ютуб — і телеграм-каналах і на сайтах незалежных СМІ. І абавязкова папярэдзьце іх аб мерах бяспекі.

6) Дапамагаць распаўсюджванню навін актыўнасцю ў сацсетках
Яшчэ адзін спосаб зрабіць так, каб важныя і сумленныя навіны бачылі больш людзей — гэта лайкі і каментары ў сацсетках. Не сакрэт, што на многіх платформах менавіта актыўнасць пад публікацыямі павышае ахопы.

7) Пісаць лісты
Паўдзельнічайце ў акцыі #пишубеларусу і напішыце ліст суседу, калегу, жыхару сваёй вёскі ці горада — ці проста выпадковаму чалавеку. Раскажыце аб сваім дачыненні да да таго, што адбываецца ў краіне, напішыце, што думаеце пра «рэферэндум» і напішыце пару слоў аб адзіным плане дэмсілаў. Будзьце шчырыя і памятайце аб мерах засцярогі.

Сайт адзінай стратэгіі дэмакратычных сілаў на «рэферэндум» Лукашэнкі

Праходзіце апытанне па «рэферэндуму» на платформе Голас:


* калі апытанне не запускаецца, увядзіце каманду /референдум

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter