Учора мы апублікавалі першую інструкцыю і шаблоны зваротаў да мясцовых дэпутатаў.
Сёння мы адкрываем яшчэ адзін фронт і накіроўваем нашы законныя патрабаванні да генеральнага пракурора А. І. Шведа.
Чаго мы патрабуем?
Праверкі выканання заканадаўства пры прыняцці і выкананні ўказа аб скліканні т.зв. УНС.
На нашу думку, як сам указ, так і дзеянні яго выканаўцаў парушаюць цэлы шэраг артыкулаў Канстытуцыі, Закона аб сходах і Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
А значыць усе мы, як грамадзяне Беларусі, маем поўнае права звярнуцца ў генпракуратуру, якая абавязана ажыццяўляць нагляд за «дакладным і аднастайным выкананнем законаў, дэкрэтаў, указаў і нарматыўных актаў».
Што трэба зрабіць?
1) Запоўніць і спампаваць шаблон звароту па спасылцы.
2) Адаслаць яго поштай па ўказаным у звароце адрасе (лепш адпраўляць заказным лістом).
3) Даслаць нам адказ на пошту.
Таксама мы просім больш актыўна заклікаць да адказу і вашых мясцовых дэпутатаў.
Шаблоны зваротаў да іх вы знойдзеце па спасылцы.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter