Кампанія «Punish Putins Puppet», кансультацыі з МЗС ЕС, папраўкі для беларусаў у польскім заканадаўстве, вялікае інтэрв'ю Паўла Латушкі
Сустрэчы каманды НАУ
Юрыст НАУ Міхаіл Кірылюк сумесна з прадстаўнікамі офіса Святланы Ціханоўскай і Цэнтра беларускай салідарнасці Вольгай Дабравольскай прынялі ўдзел у пасяджэнні рабочай групы МУС Польшчы па пытаннях прававога становішча беларусаў у Польшчы.
Па запрашэнні нямецкага фонду памяці Бухенвальд-Дора Мітэльбаў Павел Латушка прыняў удзел у цырымоніі памяці ахвяр канцэнтрацыйнага лагера ў Бухенвальдзе.
Адбылася рабочая паездка і сустрэчы з беларускімі дыяспарамі Паўла Латушкі ў Кракаў і Прагу.
Міжнародная падтрымка
Каманда НАУ ўстанавіла ўзаемадзеянне з былымі прэм’ер-міністрамі Вялікабрытаніі Горданам Браўнам, Тоні Блэрам і Джонам Мейджарам з мэтай запуску кампаніі «Punish Putins Puppet» па прыцягненні да крымінальнай адказнасці Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў. Устаноўлены прамыя кантакты, пачата перапіска, праведзены шэраг сустрэч, а таксама апублікаваны артыкулы ў еўрапейскіх сродках масавай інфармацыі пад аналагічным загалоўкам.
Былыя прэм’ер-міністры Вялікабрытаніі ўважліва сочаць за трагічнымі падзеямі ў рэгіёне, выказалі згоду з прадстаўленымі НАУ аргументамі і ўжо робяць крокі па стрымліванні рэжыму Лукашэнкі ад удзелу ў актыўнай фазе наземнай аперацыі і яшчэ большай эскалацыі канфлікту.
Інфармацыйная праца каманды НАУ
- «Плацім за Лукашэнку» Павел Латушка ў эфіры Белсат
- «Масавыя рэпрэсіі ў Беларусі» Арцём Праскаловіч у эфіры Маланка Live
- «Мара Лукашэнкі не спраўдзіцца» Валер Мацкевіч у эфіры Украіна 24
- «Лукашэнка баіцца за сваё жыццё» Павел Латушка ў інтэрв'ю Interia. pl
- «Ці рыхтавалася Расія напасці на Беларусь» Павел Латушка ў інтэрв'ю Апостoф TV
- Вялікае інтэрв'ю Паўла Латушкі Еўрарадыё і Радыё Свабода Premium
- Павел Латушка ў фільме NEXTA «Лукашэнка кінуў Пуціна»
НАУ праводзяць кансультацыі з МЗС ЕС
Павел Латушка і каманда НАУ правялі кансультацыі з міністрамі замежных справаў Швецыі, Польшчы, намеснікамі міністраў замежных справаў Чэхіі, Люксембурга, прадстаўнікамі МЗС Францыі, а таксама Вялікабрытаніі.
У бліжэйшы час адбудуцца сустрэчы членаў каманды НАУ з прадстаўнікамі Дзярждэпартамента ЗША, а таксама МЗС іншых краін ЕЗ для выпрацоўкі стратэгіі дзеянняў у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.
Кансультацыі былі праведзены з намеснікамі міністраў замежных спраў Эстоніі і Літвы, а таксама паслом Латвіі, падчас якіх партнёры пазначылі, што разглядаюць дзеянні рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны як саўдзел у агрэсіі і выступаюць за максімальную сінхранізацыю санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі і Расіі.
Павел Латушка правёў сустрэчу з Пастаянным прадстаўніком ЕЗ у Беларусі Дзіркам Шубелем і праінфармаваў Пастпрэда ЕЗ аб трох кампаніях, якія ініцыявала НАУ:
— Ні цэнта на вайну
— Punish Putin’s Puppet
— Прызнанне Беларусі часова акупаванай тэрыторыяй
Папраўкі для беларусаў у польскім заканадаўстве
14 красавіка адбылася сустрэча працоўнай групы дэмакратычных сіл пры МУС Польшчы, у якую ўваходзіць Офіс Святланы Ціханоўскай, Цэнтр беларускай салідарнасці і Народнае антыкрызіснае ўпраўленне. У Міністэрстве пацвердзілі змены ў бягучым заканадаўстве.
Гуманітарныя ВНЖ і гуманітарныя візы плануецца выдаваць усім грамадзянам Беларусі, якія маюць у гэтым патрэбу, незалежна ад таго, прыехалі яны на тэрыторыю Польшчы з Украіны пасля 24 лютага альбо прыехалі ў краіну па іншых абставінах. Галоўная мэта — дапамога беларусам, якія ўцяклі ад вайны ва Украіне.
Сустрэча дэмакратычных сіл
Кіраўнік НАУ Павел Латушка і прадстаўнікі каманды НАУ, дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка правялі сустрэчу з Радай Беларускай Народнай Рэспублікі і з кіраўніком Рады Івонкай Сурвілай.
Асноўнымі тэмамі, якія абмяркоўваліся падчас сустрэчы, сталі пагрозы незалежнасці Беларусі з боку рэжыму Лукашэнкі, вайна Расіі супраць Украіны пры падтрымцы рэжыму Лукашэнкі, якая ставіць перад беларускім народам новыя выклікі.
Сустрэча адбылася ўпершыню і паўплывае на ўзмацненне ўзаемадзеяння паміж новымі дэмакратычнымі сіламі Беларусі і Радай БНР.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter