- Накладанне санкцый у дачыненні да Нацыянальнага банка і Міністэрства фінансаў Беларусі;
- Непрызнанне рэжыму Лукашэнкі і ягонага ўрада і давядзенне гэтай пазіцыі ўпаўнаважанымі прадстаўнікамі Францыі да МВФ.
Гэта дазволіць стварыць перашкоду для выкарыстання рэжымам Лукашэнкі і яго ўрадам, непрызнаных сусветнай супольнасцю, спецыяльных правоў запазычання (у штучным плацёжным сродку СДР), прадастаўленых МВФ.
Таксама кіраўнік НАУ Павел Латушка сустрэўся з маршалкам Мазавецкага ваяводства Адамам Струзікам.
Адам Струзік выказаў гатоўнасць узнімаць пытанне аб рэпрэсіях і масавых парушэннях правоў чалавека ў Беларусі на форумах еўрапейскіх рэгіёнаў і арганізаваць удзел прадстаўнікоў НАУ ў адным з пасяджэнняў для прадстаўлення інфармацыі аб рэальным становішчы спраў у нашай краіне.
Таксама ў ходзе сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб пасільнай дапамозе з боку ўладаў Мазавецкага ваяводства беларускім дзеячам культуры, а таксама аб іх удзеле ў культурных мерапрыемствах ваяводства.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter