Платформа медычных анлайн-кансультацый для дапамогі медыкам, пацярпелым ад рэпрэсій
«Голас» і Фонд медычнай салідарнасці запусцілі праект «eЗдароўе». З дапамогай сэрвісу кожны можа атрымаць бяспечную анлайн-кансультацыю прафесіянала, а таксама дапамагчы грашыма лекарам, пацярпелым ад палітычных рэпрэсій.
Як працуе сэрвіс?
- Абіраеце лекара і час кансультацыі;
- Вам прыходзіць спасылка на чат з лекарам;
- Пасля камунікавання лекар дасылае заключэнне і рэкамендацыі;
- Пад канец кансультацыі прыходзіць спасылка, па якой можна зрабіць ахвяраванне ў Фонд медычнай салідарнасці.
Зрабіць фінансавую дапамогу лекарам можна і без кансультацыі.
Цяпер можна атрымаць кансультацыю тэрапеўта, педыятра, гастраэнтэролага, афтальмолага, гінеколага, псіхолага, эндакрынолага, траўматолага-артапеда і іншых дактароў. Пералік спецыяльнасцяў пашыраецца. Верыфікацыяй адмыслоўцаў займаецца
Фонд медычнай салідарнасці.
Сайт «eЗдароўе»
Telegram-канал «eЗдароўе»
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter