Якой будзе міліцыя ў Новай Беларусі: абмяркоўваем перадумовы, мэты, задачы, прынцыпы рэфармавання і грамадскі кантроль працы органаў унутраных спраў
У першым блоку прэзентацыі мы тлумачым, чаму лічым рэформу ОУС жыццёва неабходнай для Беларусі, якія канцэптуальныя праблемы ўсім нам трэба будзе вырашыць. Расказваем аб ключавых мэтах, задачах і прынцыпах рэфармавання — якімі іх бачым. Прапануем інструменты грамадзянскага кантролю паліцыі будучага праз грамадскія арганізацыі і ўключэнне ўсяго народа.
Чаму прамое супрацоўніцтва сілавікоў і насельніцтва — фундаментальны момант для па-сапраўднаму эфектыўнай работы ОУС? Чаму і як канкрэтна паліцыя павінна даваць справаздачу перад народам, які яе і ўтрымлівае?
Гэта толькі некаторыя з пытанняў, адказы на якія мы знойдзем разам з вамі.
Заклікаем вас не проста знаёміцца з нашымі прапановамі па рэформе, а прымаць актыўны ўдзел у яе абмеркаванні. Нават калі вам здаецца, што вы нічога не ведаеце аб функцыянаванні АУС, ваша меркаванне — важнае.
Дзяліцеся сваімі думкамі праз форму зваротнай сувязі на сайце Strazhi.com і чат-бот рэформы, а таксама ва ўласных сацсетках, суправаджаючы пасты хэштэгам #NAUreformaovd.
Мы пачуем кожнага — і разам створым паліцыю для Новай Беларусі, якой будзем ганарыцца, якой будзем давяраць, якая будзе адпавядаць інтарэсам усёй краіны.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter