Усе навіны

Польскі адвакат – аб сітуацыі ў Беларусі

Актуальныя навіны

«Толькі рашучая міжнародная рэакцыя можа прадухіліць новыя злачынствы супраць чалавечнасці»


Сітуацыя ў Беларусі тычыцца не толькі яе грамадзян — у спробах утрымаць уладу рэжым зладзіў крызіс міжнароднага маштабу і кожны дзень здзяйсняе злачынствы супраць чалавечнасці. Лукашэнка стаў праблемай не толькі для нашага народа, але і для сусветнай супольнасці. Вось што думае з гэтай нагоды Польскі адвакат Томаш Вілінскі, адзін з ініцыятараў прававой канферэнцыі НАУ ў Нюрнбергу:

«Са жніўня-2020 у Беларусі рэгулярна парушаюцца нормы міжнароднага права, у тым ліку наносіцца шкода інтарэсам Польшчы».

«Судовая сістэма ў Беларусі падпарадкоўваецца Лукашэнке і фактычна не можа пераследваць гэтыя злачынствы. Але прынцыпы міжнароднага права, т. зв. Нюрнбергскія прынцыпы, абвяшчаюць:
— дзяржаўныя дзеячы не вызваляюцца ад крымінальнай адказнасці за міжнародныя злачынствы;
— дзеянне па загадзе ўрада або начальства не вызваляе ад адказнасці».

«Па прынцыпу універсальнай юрысдыкцыі крымінальная права прымяняецца да замежніку ў выпадку здзяйснення ім за мяжой злачынства, праваабаронца, які пераследуецца ў адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі. Такая норма ўтрымліваецца і ў польскім крымінальным праве, што дазваляе зрабіць выснову: Польшча мае права ўзбуджаць крымінальную справу ў гэтых адносінах».

«Міграцыйны крызіс на мяжы ЕС і Беларусі — парушэнне Пратакола супраць незаконнага ўвозу мігрантаў па сушы, моры і паветры, што дадае Канвенцыю ААН супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці 2000 года і падпісанага Беларуссю. У адпаведнасці з гэтым міжнародна-прававым актам, калі немагчыма дамовіцца аб арбітражы на працягу 6 месяцаў, якім папярэднічаюць перамовы, можна перадаць справу ў Міжнародны суд. Польшча, Літва і Латвія абавязаныя выкарыстоўваць гэтую працэдуру, бо гэта можа мець важнае значэнне для актывацыі інструментаў Міжнароднага крымінальнага права».

«Толькі рашучая міжнародная рэакцыя можа прадухіліць новыя злачынствы супраць чалавечнасці».

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter