Усе навіны

Павел Латушка даслаў ліст прэзідэнту FIAPF

Архіў навін

Кіраўнік НАУ Павел Латушка адправіў ліст прэзідэнту FIAPF з просьбай адмяніць акрэдытацыю кінафестывалю «Лістапад»


Як былы міністр культуры Беларусі, пры ўдзеле якога вялася праца па акрэдытацыі Мінскага кінафестывалю «Лістапад» у FIAPF, Павел Латушка звярнуўся да прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадзюсараў Луісу Альберта Скалела.

«Па асабістым даручэнні Лукашэнкі ў Беларусі мэтанакіравана знішчаюцца недзяржаўныя Культурныя цэнтры. Адной з такіх арганізацый з’яўляецца Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн» — акрэдытаваны FIAPF арганізатар Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».

У 2021 годзе рэжым вызначыў дырэкцыяй кінафестывалю дзяржаўную кампанію «Беларусьфільм», якая знаходзіцца ў прамым падначаленні Мінкульта Беларусі, які ажыццяўляе жорсткую палітычна матываваную цэнзуру і рэпрэсіі ў сферы культуры.
Сёння кожнае запланаванае мерапрыемства прапаганда Беларусі спрабуе выкарыстаць у якасці публічнай палітычнай пляцоўкі для надання бачнасці міжнароднага прызнання рэжыму Лукашэнкі.

Звяртаюся да вас з просьбай аб часовым прыпыненні акрэдытацыі Міжнароднай федэрацыяй асацыяцый кінапрадзюсараў FIAPF Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».

Поўны тэкст ліста

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter