Усе навіны

Менш за тыдзень да прававой канферэнцыі ў Нюрнбергу

Папярэднія навіны

Ужо 11 кастрычніка ў Германіі Народнае антыкрызіснае ўпраўленне збярэ палітыкаў, юрыстаў і праваабаронцаў, каб разам зацвердзіць план дзеянняў, які наблізіць правасуддзе над дыктатарам і яго памагатымі.

Некаторыя тэмы, з якімі выступяць спікеры з Францыі, Германіі, ЗША, Беларусі і іншых краін:

  • асаблівасці універсальнай юрысдыкцыі ў Францыі ў дачыненні да злачынстваў супраць чалавечнасці;
  • ролю міжнароднага трыбунала ў прыцягненні да адказнасці за злачынствы рэжыму Лукашэнкі;
  • меры супраць тэрарыстычнага рэжыму Лукашэнкі.

Мы працягваем збор грошай на арганізацыю прававой канферэнцыі ў Нюрнбергу праз PayPal. Зрабіць пераклад проста: для гэтага патрэбна толькі банкаўская карта.
Сабраныя сродкі пойдуць на лагістыку і вытворчасць друкаваных матэрыялаў для ўдзельнікаў канферэнцыі, арганізацыю трансляцыі і іншыя выдаткі.

Паглядзець канферэнцыю ў Нюрнбергу можна будзе на YouTube-канале НАУ ў прамым эфіры.

Узмацненне міжнароднага прававога ціску на рэжым дапаможа беларусам хутчэй прыйсці да свабоды і выканання народных патрабаванняў.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter