Усе навіны

Заява лідэра НАУ Паўла Латушка ў адказ на аб'яву забастоўкі Беларускім аб'яднаннем рабочых

Архіў навін

Падрыхтоўка страйку — важны элемент раней агучаных НАУ стратэгічных прапаноў. І мы падтрымліваем страйк, але менавіта падрыхтаваны — як магутны інструмент ціску на рэжым і перамогі над ім.

Таксама мы безумоўна падтрымліваем ідэю заставацца дома — ў першую чаргу, як спосаб абараніць сваё здароўе і жыццё.

У цяперашняй эпідэміялагічнай сітуацыі важна, каб такая матывацыя знайшла водгук у беларусаў, стаўшы адной з сур’ёзных перадумоў для ператварэння самаізаляцыі ў страйк.
Адначасова мы працягваем патрабаваць у рэжыму:
— увесці ў краіне локдаўн і скасаваць усе масавыя мерапрыемствы, як гэта рабілі ўсе цывілізаваныя краіны, а таксама Расея;
— паказаць рэальную статыстыку па захворванні COVID-19 і смяротнасці ад віруса;
— адкрыць межы для беларусаў, каб яны атрымалі доступ да еўрапейскіх вакцын;
— адкрыць доступ у Беларусь для гуманітарных місій.

Таксама лідэры дэмакратычных сілаў Беларусі накіравалі ліст кіраўніцтву ЕС, краінам Еўрасаюза і кіраўніцтву COVAX з заклікам у тэрміновым парадку аказаць дапамогу Беларусі ў памеры мінімум мільёны доз вакцын.

І мы будзем патрабаваць у рэжыма прыняць гэтую дапамогу.
Са свайго боку, мы працягваем працу па знешняму і ўнутранаму ціску на рэжым з мэтай яго паслаблення і максімізацыі эфекту ад будучай забастоўкі.

Мы за адказнасць і каардынацыю, і таму заклікаем:

1) усіх лідэраў рабочага руху і дэмакратычных сіл у бліжэйшы час правесці агульную сустрэчу, абмеркаваць ступень гатоўнасці да страйку, зафіксаваць неабходныя дзеянні для дасягнення гэтай гатоўнасці, а таксама падрыхтаваць прапановы для беларусаў — і вярнуцца да плана і комплекснай стратэгіі дзеянняў, дзе будуць пазначаныя адказнасць кожнага і роля забастоўкі для дасягнення перамогі;

2) па выніках сустрэчы прыняць сумесную рэзалюцыю і адзіны план канкрэтных дзеянняў па страйку.

Час дзейнічаць разам. І разам несці адказнасць за свае рашэнні.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter