Арганізацыя падрыхтавала спецыяльны шаблон зварота. Адпраўляць інфармацыю ў ААН трэба на адрас OEB@ohchr.org.
Чаму гэта важна?
Раней у ААН ужо даваліся звесткі пра парушэнні, якія сабралі праваабарончыя арганізацыі ды іншыя ініцыятывы. Гэтая інфармацыя была выкарыстаная пры падрыхтоўцы справаздач і рэзалюцый па сітуацыі ў Беларусі. Але зараз ААН пачала асабісты сбор, каб распачаць адмысловыя працэдуры, у тым ліку ў рамках Міжнароднага суда. Дзеля гэтага неабходныя асабістыя звароты ахвяр і пацярпелых.
Таму вельмі важна кожнаму пацярпеламу асабіста паведаміць у ААН аб усіх выпадках парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.
ААН прымае інфармацыю да 15 лістапада 2021 года.
— У Беларусі няма міліцыі, следчых органаў, больш няма сістэмы правасуддзя, больш няма незалежнай судовай сістэмы. Але у краіне ёсць арганізаваная дзяржаўная сістэма рэпресіяў. Катаванні не спыняюцца, палітвязней робіцца ўсё больш, — заявіў Міхаіл Кірылюк, адказны ў НАУ за пытанні юстыцыі, пад час 47-й сесіі Савета ААН па правах чалавека.
Злачынствы ў нашай краіне працягваюцца. Фіксаваць іх — наш абавязак.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter