Усе навіны

Беларусы не будуць ваяваць з украінцамі

Архіў навін

Прадстаўнік НАУ Валерый Мацкевіч у інтэрв'ю каналу «Раніца Лютага»


Важна разумець, што Пуцін, аддаючы загад, абапіраецца на «невуцтва» сярэднестатыстычных расейскіх грамадзян, якія, у большасці сваёй, падтрымліваюць развязаную ім вайну. Лукашэнка не мае падтрымкі беларускага народа, ён можа абапірацца толькі на сілу і грошы Пуціна. Лукашэнка не проста крывавы дыктатар, але і марыянетка Крамля. Неабходна падзяляць пазіцыю рэжыму Лукашэнкі і пазіцыю беларускага грамадства.

Нават калі загад будзе аддадзены, яго не стануць выконваць, салдаты шукаюць выйсце з сітуацыі, якая склалася. Ужо 10 краін — чальцоў ЕС, ужо прадэкларавалі сваю гатоўнасць забяспечыць міжнародную абарону беларускім вайскоўцам, якія складуць зброю і не ўступяць у вайну. НАУ працуе над забеспячэннем працэсу пераходу беларускіх вайскоўцаў на мірны бок, калі будзе аддадзены загад пачаць узброены наступ супраць Украіны.

Настроі ў беларускім войску цалкам адлюстроўваюць сярэдні настрой усёй нацыі, яны не жадаюць ваяваць. Безумоўна, гэта вядома беларускаму КДБ і яны дакладваюць пра гэта Лукашэнку. Калі ён аддасць загад перайсці мяжу з Украінай — гэта будзе канец яго дыктатуры. Беларускае войска альбо складзе зброю, альбо пяройдзе на бок Украіны.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter