Усе навіны

Новыя кадры для МЗС Беларусі

Папярэднія навіны

Рыхтуюцца новыя дыпламатычныя кадры для будучага МЗС Беларусі


en   ru


У рамках праграмы «Новыя кадры для Новай Беларусі» Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі, Народнае антыкрызіснае ўпраўленне і рух «За Свабоду» пры падтрымцы пазаўрадавых арганізацый праводзяць мэтанакіраваную дзейнасць па падрыхтоўцы будучых дзяржслужачых для дэмакратычнай Беларусі.

20 снежня Інстытут Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта распачаў навучанне трэцяга набору дыпламатычнага курса, у якім прымуць удзел 15 слухачоў. Раней выпускнікамі дыпкурса сталі каля 50 беларусаў. Урачыстая цырымонія адкрыцця прайшла ў Калоннай зале Варшаўскага ўніверсітэта.

Праграма дыпламатыі Варшаўскага ўніверсітэта — гэта ўнікальная праграма, накіраваная на падрыхтоўку беларускіх дыпламатаў. Навучанне праводзіцца ў супрацоўніцтве з Дыпламатычнай акадэміяй МЗС Польшчы пры ўдзеле дасведчаных лектараў і дыпламатаў. Таксама лекцыі для слухачоў праводзяць Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па транзіце ўлады, кіраўнік НАУ Павел Латушка і намеснік Прадстаўніка Кабінета па міжнародных адносінах, намеснік кіраўніка НАУ Уладзімір Астапенка.

«Новыя кадры для Новая Беларусі - гэта наша будучыня, забеспячэнне транзітнага перыяду. Гэта тыя людзі, якія прымуць адказнасць за самы складаны перыяд у развіцці нашай дзяржавы. Вы можаце азірнуцца і паглядзець адзін на аднаго. Запомніце твары сваіх калегаў па навучанні. Праз некалькі гадоў вы будзеце міністрамі, намеснікамі міністраў, дырэктарамі дэпартаментаў ва ўрадзе і мясцовых органах улады Беларусі», — звярнуўся да слухачоў курса Павел Латушка падчас урачыстага адкрыцця навучання.

«Важна зразумець, што намі павінны кіраваць 3 галоўных арыентыры:

НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ. Незалежнасць нашай Бацькаўшчыны, якая сёння знаходзіцца пад пагрозай, якая акупаваная замежнай дзяржавай. Гэта беларуская мова, гэта беларуская культура і гісторыя, гэта нашая беларуская зямля, гэта права самім выбіраць свой лёс.

ЕЎРАПЕЙСКАСЦЬ. Мы краіна з багатай еўрапейскай спадчынай. Мы заўсёды былі часткаю Еўропы. Еўрапейскасць прадугледжвае і нашую будучыню ў Еўропе.

ДЭМАКРАТЫЯ. Галоўны выклік для Беларусі - нязменнасць улады, якую ўзурпаваў дыктатар. І мы павінны гэта змяніць, вярнуць у Беларусь правы чалавека і свабоду".

Павел Латушка падзякаваў за рэалізацыю дадзенага курса дырэктару Інстытута Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта Яну Маліцкаму, кіраўніку дыпламатычнай службы МЗС Польшчы Аркадзю Жыгоцкаму і прадстаўнікам Дыпламатычнай акадэміі МЗС Польшчы, якія таксама прысутнічалі на цырымоніі адкрыцця.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter