«Народная Канстытуцыя», народны праект Канстытуцыі: тлумачым розніцу паміж тэрмінамі ў кампаніі вакол асноўнага Закона
У рамках кампаніі вакол новага асноўнага Закона Рэспублікі Беларусь, якая адбываецца на платформе *Сумленны выбар, выкарыстоўваецца адразу некалькі тэрмінаў, якія змяшчаюць слова «Канстытуцыя». Каб дапамагчы вам пазбегнуць блытаніны, расказваем, у чым розніца паміж імі.
«Народная Канстытуцыя» — гэта назва кампаніі па абмеркаванні, распрацоўцы і вынясенні на рэферэндум Асноўнага Закона, з шырокім удзелам грамадзян. Такога Асноўнага Закона, па якім мы ўсе хочам жыць і, кіруючыся якім, будзем будаваць Новую Беларусь.
Праект Канстытуцыі Новай Беларусі - гэта варыянт Асноўнага Закона, ужо падрыхтаваны грамадскай Канстытуцыйнай камісіяй. З ім можна азнаёміцца на платформе *Сумленны выбар і сайце Kanstytucyja.online.
Народны праект Канстытуцыі - гэта дакумент, які мы створым разам па выніках дыскусій і народных галасаванняў на базе праекта Канстытуцыі Новай Беларусі. Менавіта яго вынясення на рэферэндум мы й будзем дамагацца ўсёй краінай.
У выпадку прыняцця на рэферэндуме народны праект Канстытуцыі зробіцца Канстытуцыяй Новай Беларусі.
Вы можаце спытаць: чаму трэба адпраўляць звароты ў Канстытуцыйную камісію з патрабаваннем забяспечыць вынясенне на рэферэндум менавіта праекта Канстытуцыі новай Беларусі, тады як народны праект Канстытуцыі яшчэ не гатовы? Тлумачым. 1 жніўня Канстытуцыйная камісія падасць Лукашэнку падрыхтаваны ёю праект, і ў гэты момант у яе не павінна быць магчымасці сказаць, што ў беларусаў няма іншых прапаноў. Яна павінна ведаць, што беларусы хочуць бачыць на рэферэндуме як мінімум два праекты Канстытуцыі, якія затым могуць дапрацоўвацца да прызначэння рэспубліканскага рэферэндуму.
Ваш зварот у канстытуцыйную камісію ня будзе азначаць, што вы аўтаматычна прагаласуеце за які-небудзь з варыянтаў Асноўнага Закона, прадстаўленых на рэферэндуме.
Рэгіструйцеся на платформе *Сумленны выбар, удзельнічайце ў кампаніі «Народная Канстытуцыя» — і ўсе разам мы ўзвядзем мост да новай Беларусі праз прыняцце па-сапраўднаму народнага Асноўнага Закона.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter