Усе навіны

Беларусы супраць вайны

Архіў навін

Як зрабіць так, каб УВЕСЬ СВЕТ даведаўся, што беларусы супраць вайны і ўзмацніць наш антываенны флэшмоб?


Прама зараз у сацсетках праходзіць вельмі важны флэшмоб: "Я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь, супраць саўдзелу Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны"

2 сакавіка Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю, якая асуджае вайну Расеі супраць Украіны. Супраць рэзалюцыі выступілі 5 краін: Расея, КНДР, Эрытрэя, Сірыя, а таксама Беларусь.

Гэта значыць, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў ад імя нашай краіны падтрымаў вайну. На міжнароднай арэне. Нягледзячы на волю беларускага народа.

ЯК ГЭТА МАГЧЫМА?

Справа ў тым, што пытанне аб непрызнанні Лукашэнкі прэзідэнтам і непрызнанні яго ўрада да гэтага часу не вырашана. Абодва застаюцца прызнаныя ў свеце.

А разам з імі - усе іх прадстаўнікі ў міжнародных арганізацыях, уключаючы ААН. Гэта дае ім магчымасць афіцыйна галасаваць і прымаць рашэнні ад нашага імя.

ШТО РАБІЦЬ?

Вы ўжо робіце вельмі важную справу — выказваеце сваю грамадзянскую пазіцыю ў сацсетках і ўдзельнічаеце ў антываенным флэшмобе.

Мы прапануем зрабіць так, каб аб ім даведаўся ўвесь свет. І гучна заявіць, што сталы прадстаўнік Беларусі пры ААН не прадстаўляе нашу пазіцыю і неправамоцны галасаваць ад нашага імя.

1) Размясціце ў сваіх сацсетках дадзены тэкст (калі вы яшчэ гэтага не зрабілі):

Я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь, супраць саўдзелу Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны. Я патрабую выхада расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. Я хачу, каб мая краіна стала тэрыторыяй бяспекі, не прымала ўдзелу ў вайне і не падтрымлівала ў гэтым Расію!

I, a citizen of the Republic of Belarus, am against Belarus' participation in Russia’s war against Ukraine. I demand the withdrawal of Russian troops from the territory of Belarus. I want my country to become a safe area, not to take part in the war and not to support Russia in it!

2) Адзначце ў сваёй публікацыі акаўнты кіраўніцтва краін ЕЗ, ЗША і інш.

Спіс акаўнтаў у Facebook, Instagram, Twitter

3) Прадублюйце свае звароты ў каментарах гэтых акаўнтаў.

Мы, беларусы — супраць вайны! І ніхто не мае права падтрымліваць яе ад нашага імя!

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter