Усе навіны

Чаму трымаць грошы на картцы - дрэнная ідэя?

Архіў навін

Перастаць трымаць грошы на карце і перайсці на наяўныя разлікі - гэта самае простае, што можа зрабіць кожны для супраціву дыктатуры


Працягваем серыю відэаролікаў аб эканамічным ціску на рэжым і абароне сваіх зберажэнняў. У папярэдніх відэа мы падрабязна абмеркавалі 2 складніка формулы #Банкоматобменникбанк: «Абменнік» і «Банк».

Сёння мы пагаворым аб «Банкамаце» і зафіксуем нашу стратэгію эканамічнага пратэсту.

— Чаму здымаць заробак у дзень паступлення і не трымаць грошы на банкаўскай карце — гэта самая здаровая фінансавая звычка ва ўмовах дыктатуры?
— Галасуем рублём: яшчэ адзін даступны спосаб выказаць пратэст супраць «рэферэндуму» і злачынстваў Лукашэнкі.

— Наша агульная стратэгія эканамічнага пратэсту: 1) валюту не мяняем, а купляем і зберагаем; 2) уклады выводзім і не адкрываем новых; 3) увесь час абнаяўніваем рахункі і вядзем разлікі толькі ў рублях.

❌❌ Адмова ўтрымліваць рэжым Лукашэнкі - гэта яшчэ адзін крыж, які мы разам паставім на дыктатуры!

*Раім таксама паглядзець:

Ні цэнта для Лукашэнкі: як абараніць свае зберажэнні?


2022: год вялікага рабавання беларусаў

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter