Усе навіны

Рэгіёны Беларусі – ці ёсць надзея?

Папярэднія навіны

Адказны ў НАУ па пытаннях рэгіянальнага развіцця Юрась Губарэвіч адказаў на некалькі пытанняў аб тым, што адбываецца ў рэгіёнах


en   ru


Якая зараз сітуацыя ў рэгіёнах?

Дзеянні тых людзей, якія працягваюць нелегальна ўтрымліваць уладу ў Беларусі, прывялі да ўзмацнення санкцый, асабліва на фоне ўдзелу ў вайне, размяшчэння расійскіх войскаў, працягу рэпрэсій. Людзі гэта разумеюць, хоць ёсць складанасці з атрыманнем інфармацыі.

Безпраўе адчуваецца ва ўсім. Кожны грамадзянін, незалежна ад таго, якіх ён поглядаў, сёння ў Беларусі не мае права слова, не мае магчымасці сказаць нешта свайму непасрэднаму начальніку.

Сітуацыя ў краіне выклікае велізарны адток кваліфікаванай працоўнай сілы з Беларусі. Гэта не толькі палітычная міграцыя, але і эканамічная.

Як ажыццяўляецца праца з людзьмі «на месцах»?

Для нас, перад усім, важна мець кантакты з тымі людзьмі, якія зараз знаходзяцца ў Беларусі, мець зваротную сувязь, каб ведаць з першых вуснаў, якая сітуацыя зараз у краіне. Без такіх ведаў немагчыма будаваць стратэгію зменаў для Беларусі, немагчыма дакладна разумець, на што можна разлічваць, наколькі грамадства сёння гатова ўдзельнічаць у тых ці іншых палітычных працэсах, якія прапануюцца ім.

Якія вашыя прыярытэты ў далейшай працы?

Мы не толькі маніторым сітуацыю, але і працуем над прапановамі для будучай Беларусі. Перад усім, гэта рэформы мясцовага самакіравання, адміністрацыйнага падзелу. У дэмакратычных краінах мясцовая ўлада павінна не толькі абірацца людзьмі непасрэдна на месцах, чаго няма ў сённяшняй Беларусі, але і ўлічваць тыя патрэбы, якія ёсць у мясцовых жыхароў.

Без рэформаў усё гэтае зрабіць немагчыма. Таму мы зараз працуем над рэформамі, а таксама над фармаваннем каманды, якая будзе ўсё гэтае ажыццяўляць.

Больш падрабязна пра ўсфармаванне кадравага рэзерву мы распавядзем у бліжэйшым часе. Гэта вялізарная праца, і мы разлічваем на актыўнасць кожнага беларуса.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter