Усе навіны

Пазіцыя НАУ па слядах дакладу ICAO

Архіў навін

Міхаіл Кірылюк пра падрабязнасці ўласнага даследавання НАУ дакладу ICAO у эфіры Белсат


«Вінаватыя ў акце міжнароднага тэрарызму і авіяцыйнага пірацтва службовыя асобы рызыкуюць быць арыштаванымі, выязджаючы з Беларусі»

Цывілізаваны свет думае крытычна, патрабуе доказаў і аргументаў, і ўжо задае шмат пытанняў датычна гісторыі, якую спрабуе «прадаць» дыктатура. Вялікія пытанні па «справе Пратасевіча / Ryanair» ёсць і ў нашай каманды.

Сваімі думкамі і высновамі па слядах дакладу Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO) ад 17 студзеня мы дзелімся празрыста, аналізуючы рэальныя факты.

Пазіцыя НАУ застаецца нязменнай: злачынства, якое было цалкам з відавочнай палітычнай мэтай, грамадска небяспечным шляхам — у выніку змовы службовых асоб і прадстаўнікоў рэжыму — можа і павінна быць кваліфікавана як акт міжнароднага тэрарызму і/або авіяцыйнага пірацтва.

Наша каманда зробіць усё магчымае, каб усе датычныя да злачынстваў супраць беларускага і не толькі грамадства панеслі пакаранне.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter