Усе навіны

НАУ — пра новыя крымінальныя справы супраць дэмакратычных сіл Беларусі

Архіў навін

Павел Латушка, кіраўнік НАУ:
— Распачынанне крымінальнай справы ў дачыненні да шэрагу членаў Каардынацыйнага савета з’яўляецца палітычна матываваным. Нелегітымны рэжым працягвае рэпрэсаваць і падаўляць праявы любога іншадумства. Беларускае грамадства ўсведамляе ўсю абсурднасць падобных рашэнняў дыктатара, што ўзурпаваў уладу.

Замест Венскага балю пад Новы год Лукашэнка правіць баль ваеннай хунты. Цяпер відавочная сапраўдная прычына закрыцця межаў — узяць у закладнікі ўсіх грамадзян Рэспублікі Беларусь.


Міхаіл Кірылюк, адказны ў НАУ па пытаннях юстыцыі:
— Распачынанне крымінальных спраў паводле такіх падстаў і без доказаў сведчыць аб тым, што мэта работы абвінаваўцаў — не абарона бяспекі Беларусі, а спроба запалохаць палітыкаў, юрыстаў і грамадскіх актывістаў.

Калі б у дзеяннях КС былі хаця б нейкія прыкметы экстрэмізму, пракуратура б ужо даўно прад’явіла доказы шырокай аўдыторыі. Тое, што такія доказы не прадстаўлены, кажа толькі пра адно — іх няма.


Калі «падазраваныя» раскрытыя, а іх прозвішчы названыя, то бессэнсоўна апраўдваць маўчанне «таямніцай следства». «Таямніца следства» патрэбна, каб злачынцы не маглі замесці сляды. Калі пракуратура раскрыла прозвішчы, то ўсё доказы ўжо ў следства. Доказы ў пракуратуры, але яна іх не паказвае? Гэта немагчыма.

***

Што адбылося?

Генпракуратура Беларусі распачала тры новыя крымінальныя справы: дзве супраць «членаў Каардынацыйнага савета і іншых асоб» па ч. 1 арт. 361−1 Крымінальнага кодэкса (па факце стварэння экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтва ім) і ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), яшчэ адну — супраць «Аляксея Лявончыка і іншых асоб» па арт. 361−2 Крымінальнага кодэкса (за фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармiравання).

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter