Усе навіны

Беларускае грамадcтва хоча аднавіць справядлівасць

Архіў навін

Святлана Хілько распавяла Радыё Свабода пра сябе, запыт на перамены з боку супрацоўнікаў міліцыі, міжнародны досвед рэформаў паліцыі і прынцыпы, па якіх сілавыя структуры будуць працаваць у Новай Беларусі.

• Запыт на перамены: «З боку міліцыі ёсць вялікі запыт на перамены. Супрацоўнікі хочуць працаваць па законе, а не па загадзе аднаго чалавека. Ёсць шмат людзей з Беларусі з вышэйшага кіраўніцтва розных сілавых структур, якія далучаюцца да абмеркавання рэформы органаў унутраных спраў — і разам мы над ёй працуем. Вельмі ўдзячная сваёй камандзе — адна я б ніколі не ўзялася за такі маштабны план».

• Паліцыя павінна дапамагаць, а не караць: «У сістэме Лукашэнкі паліцэйскі — гэта ваяўнічая фігура, якая дыктуе, што рабіць, не цікавіцца тваім меркаваннем. Але паліцэйскі павінен быць абаронцам. Інспектар па справах непаўналетніх зараз распавядае, як ён кагосьці пакарае і выправіць. Гэта няправільна: павінен быць настрой на дапамогу, а не на кантроль».

• Аднавіць справядлівасць, а не адпомсціць: «Да гэтага часу няма ніводнай крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі. Больш за тое, усе супрацоўнікі абязлічаныя. Беларускае грамадства хоча, каб аднавілася справядлівасць. Ніхто не хоча адпомсціць і ўсіх пакараць. Аднаўленне справядлівасці адбываецца, калі да крымінальнай адказнасці прыцягваюць асобу, якая зрабіла злачынства. Так працуе права. Але ў Беларусі сама міліцыя пазбавіла грамадзян такой магчымасці».

• Як цяпер начальства ацэньвае супрацоўнікаў: «У міліцыі за 26 гадоў быў адзін запыт на эфектыўнасць: быць лаяльным, выконваць загады і не спрачацца з начальствам. І зараз мы не можам прыйсці да іх і сказаць: мы вас выганяем і набіраем новых. Так нельга. Мы ўсе разам выгадавалі монстра і 26 гадоў рабілі шмат чаго няправільна — цяпер трэба ўсім разам з гэтага выбірацца».

• Правільнае асяроддзе пераможа: «Мы павінны будаваць паліцыю на асновах эмпатыі, нормаў маралі і патрабаванняў грамадства. Міліцыянераў у Беларусі 26 гадоў замбавалі прапагандай. Але людзі хутка змяняюцца ў правільным асяроддзі. Я ведаю гэта па сваім прыкладзе: людзі ў спрыяльным асяроддзі хутка вучацца. Калі мы пабудуем грамадства на прынцыпах гуманізму і адзінства, гэта будзе больш эфектыўна, чым усіх разагнаць».

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter