Усе навіны

Сустрэчы з дыпламатамі і дэпутатамі ЕС

Архіў навін

Кіраўнік НАУ Павел Латушка працягвае сустрэчы з прадстаўнікамі замежнага дыпламатычнага корпуса і дэпутатамі парламентаў Еўропы


17 сакавіка адбылася сустрэча з паслом Літвы ў Польшчы Эдуардасам Барысавасам і дэпутатам Бундэстага Франкам Мюлерам-Разентрытам.

У ходзе гэтых сустрэч была перададзена заява НАУ па факце акупацыі Рэспублікі Беларусь Расійскай Федэрацыяй, а таксама страты нелегітымным урадам Лукашэнкі кантролю над тэрыторыяй краіны і ўцягваннем Беларусі ў вайну з Украінай.

Падкрэслена важнасць сумесных дзеянняў усіх дэмакратычных краін у аднаўленні незалежнасці Беларусі, правядзенні дэмакратычных зменаў у нашай краіне.

Асобная ўвага надавалася пытанням адказнасці рэжыму за агрэсію ў адносінах да Украіны і прымяненні інструментаў міжнародна-крымінальнай адказнасці, а таксама эканамічнага прымусу для спынення выкарыстання тэрыторыі Беларусі ўзброенымі сіламі Расіі для ракетных і авіяцыйных удараў па Украіне.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter