Усе навіны

Адкрыццё Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі

Папярэднія навіны

en   ru


Святлана Ціханоўская адкрыла ў Бруселі Місію дэмакратычнай Беларусі, якую ўзначаліць Уладзімір Астапенка — намеснік Прадстаўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па замежных справах

Учора кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская падпісала неабходныя дакументы з кіраўніцтвам Фландрыі і атрымала ключы ад памяшкання, дзе будзе працаваць наша замежная ўстанова. Урад Фландрыі перадаў будынак у карыстанне дэмакратычных сілаў Беларусі цалкам бескаштоўна.

Кіраваць Місіяй будзе Уладзімір Астапенка, які раней быў прызначаны намеснікам прадстаўніка па замежных справах Абʼяднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.

«Я лічу, што гэта — гістарычная падзея, калі наш нацыянальны сцяг вяртаецца на палітычную мапу Еўропы, каб тут заўсёды гучаў голас беларусаў, якія з’яўляюцца неад’емнай часткай агульнай еўрапейскай сям'і» — пракаментаваў гэтую падзею Уладзімір Астапенка.

Прадстаўніцтва дэмакратычнай Беларусі будзе абараняць нацыянальныя інтарэсы, правы і свабоды беларусаў, спрыяць дзейнасці арганізацый беларускай дыяспары, а таксама выконваць функцыі амбасады свабоднай Беларусі.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter