⠀
Найбольш верагодны сцэнар будучага перавароту, паводле нашага меркавання, будзе развівацца наступным чынам.
⠀
1) Падрыхтоўка канстытуцыйнага перавароту
— Пад Лукашэнка загадзя ствараецца (ці ўжо створаны) праект новай канстытуцыі.
— Праз мясцовыя выканкамы прызначаюцца дэлегаты сходу з надзейнай наменклатуры.
⠀
2) Правядзенне т.зв. УНС
— Ідзе імітацыя народнага абмеркавання, але рэальныя прапановы грамадзян не абмяркоўваюцца.
— Замест гэтага 2700 адборных прарэжымных дэпутатаў і чыноўнікаў ухваляюць на «народным сходзе» праект новай канстытуцыі.
⠀
3) Новая канстытуцыя
— Новую канстытуцыю без рэферэндумаў прымае падкантрольны Лукашэнку парламент.
— А так званы УНС, у адпаведнасці з ёй, становіцца крыніцай улады, якая замяняе волю грамадзян.
⠀
Нагадваем, што НАУ і *Сумленныя людзі ў бліжэйшы час прадставяць план па супрацьдзеянні т.зв. УНС. Таксама мы хочам яшчэ раз папярэдзіць самапрызначаных дэлегатаў, што ваша згода на ўдзел у гэтым сходзе — гэта добраахвотная згода на саўдзел у злачынствах рэжыму. Наступствы якога не прымусяць сябе доўга чакаць.