Усе навіны

Расія акупіравала Беларусь

Папярэднія навіны

Заява НАУ па факту акупацыі Рэспублікі Беларусь Расійскай Федэрацыяй


Мы канстатуем, што Рэспубліка Беларусь з’яўляецца часова акупаванай тэрыторыяй, Расійская Федэрацыя — краінай-акупантам, а рэжым Лукашэнкі - марыянеткавым урадам. І заклікаем нашых саюзнікаў па дэмакратычным руху падтрымаць дадзеную пазіцыю, а замежных партнёраў - даць адпаведную міжнародна-прававую ацэнку сітуацыі, якая склалася.

У выніку шырокага прызнання на міжнароднай арэне факта акупацыі Беларусі Расійскай Федэрацыяй стане магчымым эфектыўнае прасоўванне наступных прынцыповых пытанняў:

1) Аб захаванні тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці Беларусі.

2) Аб прадухіленні размяшчэння на тэрыторыі Беларусі расійскай ядзернай зброі і стварэння пагроз рэгіянальнай бяспецы.

3) Аб ацэнцы любой актыўнасці грамадзян Беларусі па супрацьстаянні рэжыму Лукашэнкі і расійскай акупацыі як дзеянняў, якія здзяйсняюцца ў рамках нацыянальна-вызваленчага руху па абароне суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны.

4) Аб пазбаўленні марыянетачнага ўрада Лукашэнкі міжнародна-прававой суб’ектнасці і аб прыпыненні членства Беларусі ў міжнародных арганізацыях — да спынення акупацыі і дэмакратычнага фарміравання новага ўрада.

5) Аб сінхранізацыі санкцый у дачыненні да Расіі і Беларусі як акупаванай тэрыторыі і ліквідацыі магчымасцей для Расіі па абходзе санкцый праз Беларусь і выкарыстанні нашай краіны як афшорнай зоны.

Спыніць расейскую акупацыю, якая здзяйсняецца пры папушчальніцтве марыянетачнага ўрада Лукашэнкі - значыць абараніць суверэнітэт і незалежнасць нашай краіны і забяспечыць бяспеку ў рэгіёне.

Поўны тэкст заявы
English version

Абмяркуйце гэтую навіну ў сацсетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter