Што мы прапаноўваем?
Мы прапаноўваем Канстытуцыйнаму суду (КС) праверыць канстытуцыйнасць новага дэкрэта Лукашэнкі. Без нашай з вамі дапамогі КС не справіцца, таму мы накіруем у суд свае звароты. Пераканаць Канстытуцыйны суд пачаць праверку нам дапамогуць Парламент, Савет міністраў і Вярхоўны суд. Да іх мы таксама напішам звароты: каб яны таксама прапанавалі КС праверыць дэкрэт.
Што і куды пісаць?
1) У Канстытуцыйны суд. Мы падрыхтавалі шаблон звароту, вам дастаткова ўпісаць у яго свае дадзеныя. Зварот можна адправіць як па пошце, так і анлайн. Адрас для адпраўкі фізічнага ліста ёсць у шаблоне.
2) У Палату прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі, Вярхоўны суд і Савет міністраў. Найлепш — у кожны орган асобна. У шаблоне можна выбраць адзін з органаў і ўнесці свае дадзеныя. Зварот таксама можна адправіць як па пошце, так і анлайн. Адрасы для фізічных лістоў ёсць у шаблоне. Для электронных зваротаў:
Палата прадстаўнікоў
Савет Рэспублікі
Вярхоўны суд
Савет Міністраў
Важна! Дасылайце нам адказы ад дзяржаўных органаў. Паглядзім, як яны будуць тлумачыць канстытуцыйнасць дэкрэта. Неабходна працягваць фіксаваць усе парушэнні Канстытуцыі і законаў з боку прадстаўнікоў нелегітымнай улады.
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter