Прапанова Паўла Латушкі для народнага праекта Канстытуцыі
Любы паўналетні грамадзянін Беларусі можа паўплываць на тое, як будзе выглядаць фінальная версія народнага праэкта Канстытуцыі, вынесці які на рэферэндум запатрабавалі ў нелегітымнай улады ўжо тысячы чалавек.Аж да 27 жніўня кожны з вас можа ўдзельнічаць у грамадскіх абмеркаваннях, хутка пачнуцца народныя галасавання па шэрагу палажэнняў праекта. Дзяліцеся сваімі прапановамі, задавайце пытанні - і ўсе разам мы напішам Канстытуцыю, якая будзе служыць народу і назаўжды пакладзе канец дыктатуры ў нашай краіне.
Сваёй ідэяй для народнага праекта Канстытуцыі падзяліўся і кіраўнік НАУ. Павел Латушка прапануе прапісаць у дапаўненнях да праекта палажэнне аб правядзенні новых выбараў прэзідэнта і парламента на працягу максімум 90 дзён пасля прыняцця дакумента на рэферэндуме.
А што хацелі б бачыць у народным праекце Канстытуцыі вы? Дзяліцеся сваімі думкамі:
- на сайце праекта Новай Канстытуцыі Беларусі;
- у чат-боце офіса Святланы Ціханоўскай;
- у сацсетках НАУ, супольнасці *Сумленныя Людзі і Каардынацыйнай рады;
- на сайце і ў чат-боце платформы СХОД, а таксама ў раённых і дваравых чатах з удзелам дэлегатаў СХОДу.
Азнаеміцца з прапановамі і пытаннямі іншых грамадзян, а таксама з каментарамі аўтараў праекта Канстытуцыі Новай Беларусі вы можаце ў гэтай табліцы, якая абнаўляецца кожны тыдзень.
Усе падрабязнасці - на сайце Narodnaja.com
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter