Усе навіны

«Робім Гуд»

Архіў навін

Новы праект «Робім Гуд» ад беларускіх урбаністаў - з кансультацыямі, «мапай ініцыятыў» і прававой падтрымкай


«Робім Гуд» — гэта бяспечная пляцоўка для абмену вопытам паміж гараджанамі, лакальнымі актывістамі і экспертамі: з кансультацыямі, «мапай ініцыятыў» і прававой падтрымкай. Народнае антыкрызіснае ўпраўленне падтрымлівае запуск праекта.

На платформе robimgood.org можна дзяліцца паспяховымі кейсамі гарадскога актывізму і размяшчаць новыя ініцыятывы, прыцягваць да іх увасаблення аднадумцаў і далучацца да ўжо актыўных ідэй, прымацоўваць і атрымліваць суправаджальную прававую дакументацыю для вырашэння праблем, а таксама сачыць за статусам праектаў на «мапе ініцыятыў».

У рамках праекта Беларускія карыстальнікі тэлеграма змогуць атрымаць пакрокавую інструкцыю па гарадскіх ініцыятывах: ад «Як пабудаваць дзіцячую пляцоўку ў двары» да «Як зберагчы тэрыторыю ад забудовы». Для кансультацыі з прававедамі і урбаністамі дастаткова пакінуць заяўку праз чат-бот. Гэта можна зрабіць ананімна, а любая кансультацыя бясплатная. Вы даведаецеся аб усіх важных дробязях, якія сустракаюцца на этапе рэалізацыі: і збор подпісаў, і заяўка ў выканкам, і мноства іншых нюансаў.

Партнёры праекта: *Cумленныя людзі і Рух «За свабоду».

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter