Усе навіны

Зварот дэмсілаў да ЕС, ЗША, Вялікабрытаніі і АБСЕ

Архіў навін

Дэмакратычныя сілы склалі сумесны зварот і адправілі лісты з агульнай пазіцыяй ЕС, ЗША, Вялікабрытаніі і ў АБСЕ


Офіс Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйны савет і Народнае антыкрызіснае ўпраўленне заклікалі:

1. Выступіць з афіцыйнымі заявамі аб непрызнанні за Лукашэнку права на правядзенне рэферэндуму. Гэта пазбавіць рэферэндум якой-небудзь палітычнай і юрыдычнай значнасці, перакрэсліць планы рэжыму на аднаўленне страчанай легітымнасці.

2. Заявіць, што ў выпадку працягу рэпрэсій у дачыненні да беларусаў, якія не падтрымліваюць імітацыйны «рэферэндум», супраць рэжыму Лукашэнкі будуць ужытыя далейшыя кансалідаваныя санкцыі.

3. Зноў публічна падтрымаць патрабаванні беларускага народа аб тым, што адзіным устойлівым выхадам з крызісу ў Беларусі з’яўляецца вызваленне палітвязняў і правядзенне новых датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў пад міжнародным наглядам.

Увесь тэкст ліста — на сайце Святланы Ціханоўскай.

Што рабіць беларусам у дзень галасавання:

  • Прыйдзіце на ўчастак
  • Зрабіце бюлетэнь несапраўдным, паставіўшы крыжыкі насупраць двух варыянтаў адказу
  • Сфатаграфуйце бюлетэнь з двух бакоў
  • Апусціце бюлетэнь у скрыню для галасавання
  • Пацвердзіце дзеянне на платформе «Голас»

Што рабіць ужо зараз:

Праходзіце апытанне па «рэферэндуму» на платформе «Голас»:

• у Тэлэграме
• у Вайбере

*калі апытанне не запускаецца, увядзіце каманду / рэферэндум

Знаёмцеся з падрабязнай стратэгіяй на сайце кампаніі

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter