Усе навіны

Пытанні і адказы па стратэгіі дзеянняў на «рэферэндуме»

Папярэднія навіны

Як выбіралася стратэгія, ці будзе «Голас» і чаму б не выносіць бюлетэні з участкаў


Яшчэ да публікацыі відэа дэмакратычныя сілы атрымалі дзясяткі, калі не сотні, прапаноў па стратэгіі дзеянняў на «рэферэндуме». І мы працягваем іх апрацоўку.

Падключайцеся да кампаніі, распаўсюджвайце інфармацыю: ад вашага меркавання і ідэй залежыць прапрацоўка стратэгіі і агульны поспех. А зараз мы адкажам на некалькі самых папулярных пытанняў:

  • ці будзе фіксацыя на платформе «Голас»?
  • чаму б проста не выносіць бюлетэні з участкаў?
  • можа, нам усім напісаць заяву аб адмове ўдзельнічаць у «рэферэндуме»?
  • мы ўжо зафіксавалі фальсыфікацыі на выбарах, у чым сэнс паўтору?
  • і іншых.

Як прымалася рашэнне рабіць бюлетэнь несапраўдным?


Гэта рашэнне выпрацоўвалася на працягу некалькіх месяцаў у выніку абмену думкамі, працы з сацыёлагамі, абмеркаванняў, спрэчак і дэбатаў паміж прадстаўнікамі самых розных грамадскіх ініцыятыў, палітычных штабоў, экспертных супольнасцяў і лакальных чатаў. Гэты працэс працягваецца, і кожны можа стаць яго ўдзельнікам. Тэзісы, агучаныя дэмакратычнымі сіламі, маюць патрэбу ў максімальным распаўсюдзе для атрымання зваротнай сувязі, канструктыўнай крытыкі і далейшага ўдакладнення.

Ці будуць як-небудзь фіксавацца дзеянні грамадзян Беларусі на «рэферэндуме»?


Так, і ў бліжэйшыя тыдні мы раскажам падрабязнасці аб удзеле платформы «Голас». Будзе запушчаны адмысловы сайт з усёй інфармацыяй, дзе мы таксама падзелімся планамі па супрацьдзеяньне фальсыфікацыям і працы з членамі выбарчых камісій у бягучых умовах.

Чаму бюлетэнь трэба апускаць у скрыню, а не забіраць з сабой, даслаўшы ў скрыню ліст з пасланнем рэжыму?


Мэта — прадэманстраваць наша стаўленне да сістэмы, якая не прадстаўляе інтарэсы народа Беларусі. Задача — зрабіць большасць бюлетэняў несапраўднымі і зафіксаваць іх колькасць дзякуючы сумленным членам камісій і альтэрнатыўнаму падліку. Бюлетэнь, які не трапіў у скрыню, не з’яўляецца несапраўдным. Замест яго ў скрыню могуць адправіць іншы.

Чаму не заклікаем пісаць заявы аб адмове ўдзельнічаць у «рэферэндуме»?


У дадзеных умовах гэтае рашэнне пры ўсіх сваіх плюсах з’яўляецца небяспечным для тых, хто знаходзіцца ў Беларусі. Але гэты варыянт дзеянняў можна і трэба абмяркоўваць сярод тых грамадзян краіны, якія знаходзяцца за мяжой.

Мы ўжо фіксавалі фальсіфікацыі на выбарах 2020. Навошта паўтарацца?


Фіксацыя фальсіфікацый важная, але гэта — не галоўнае. Мэта дзеянняў падчас «рэферэндуму» — заявіць пра тое, што мы больш не згодныя на імітацыю народаўладдзя, як бы рэжым ні спрабаваў навязаць нам свае сцэнары пад выглядам канстытуцыйнай рэформы. Ігнараваць гэтае дзейства мы не маем права — менавіта маўчання і дамагаецца рэжым з дапамогай рэпрэсій.

У які час прыходзіць на ўчасткі? Трэба пазначаць сябе або як-то па-асабліваму складаць бюлетэнь?


Усе гэтыя пытанні знаходзяцца ў стадыі прапрацоўкі, і адказы на іх будуць залежаць ад таго, як будуць развівацца падзеі. Прымаць канчатковыя рашэнні і рабіць іх публічнымі цяпер — гэта значыць, дазволіць рэжыму прыняць меры па супрацьдзеянні загадзя. На дадзеным этапе асабліва важна, каб аб агучанай часткі стратэгіі даведалася як мага больш людзей. Гэта дапаможа ў тым ліку і расставіць кропкі над «i «па гэтых пытаннях.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter