Усе навіны

ПАРЕ прыпыніла адносіны з Беларуссю

Архіў навін

НАУ звярнулася ў Парламенцкую Асамблею Рады Еўропы з патрабаваннем пазбавіць прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі права прысутнасці на паседжанні ПАРЕ


Яшчэ ў першыя дні вайны каманда Народнага антыкрызіснага ўпраўлення накіравала ў штаб-кватэру Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы зварот аб пазбаўленні дэлегацыі так званага Парламента Лукашэнкі права назіральніка ў ПАРЕ.

Kіраўнік НАУ Павел Латушка быў праінфармаваны аб тым, што бюро Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы прыпыніла ўсе адносіны Асамблеі з рэжымам Лукашэнкі, які з’яўляецца са-агрэсарам у вайне супраць Украіны.

Каманда НАУ працягвае працу па пазбаўленні рэжыму Лукашэнкі права прадстаўляць Беларусь на міжнароднай арэне.

Час дзейнічаць!

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter