Што будзе з праектам далей?
Разам з супольнасцю *Сумленныя людзі мы падвялі вынікі праекта Адкрытага ліста работнікаў дзяржкіравання ў падтрымку народных патрабаванняў.
Па выніках сотняў абмеркаванняў з супрацоўнікамі дзяржкіравання, большасць іх калег падтрымлівае народныя патрабаванні. Паводле іх асабістых ацэнак, ад 50% да 80% людзей у арганізацыях — прыхільнікі пераменаў. Але ціск кіраўніцтва, прапаганда і ўдзел у рэпрэсіях КДБ ствараюць умовы, у якіх заявіць сваю пазіцыю адкрыта вельмі складана.
⠀
Мы ўпэўненыя, што пабудова гарызантальных сувязяў сярод супрацоўнікаў дзяржкіравання — гэта важны крок для абароны як інтарэсаў грамадзян, так і для абароны ад неправамерных дзеянняў з боку кіраўніцтва. Таму мы прапануем новы фармат узаемадзеяння супрацоўнікаў дзяржкіравання праз зносіны ў ананімных галіновых чатах, трапіць у якія можна пасля аўтарызацыі праз чат-бот «Дыялог з народам».
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter