Усе навіны

Павел Латушка – пра чарговую узбуджанаю супраць яго крымінальную справу

Архіў навін

«Напэўна, ужо хутка будуць караць толькі за тое, што ты нарадзіўся на гэтым свеце і дазволіў сабе крытыкаваць Лукашэнку»


Кіраўнік НАУ Павел Латушка — пра чарговую узбуджаную супраць яго крымінальную справу.

— Перш за ўсё, хачу пажадаць усім нам, каб мы як мага хутчэй распачалі крымінальныя справы супраць сапраўдных злачынцаў - Лукашэнкі і ягоных саўдзельнікаў, якія здзяйсняюць рэальныя, а не выдуманыя крымінальныя дзеянні.

— Новая справа — гэта адказ камандзе Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і асабіста мне за прынцыповую пазіцыю і настойлівасць у неабходнасці прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці. І гэтая адказнасць немінуча наступіць.

— У 2012 годзе Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» упершыню атрымала ўзнагароду на самым прэстыжным у свеце міжнародным Канскім кінафестывалі за фільм па творы Васіля Быкава «ў тумане». І я памятаю, колькі намаганняў прыкладала адміністрацыя Лукашэнкі, каб прымусіць мяне адмовіцца ад здымак гэтага фільма.

— Гэта сталінскі рэжым, сталінскія часы, якія наступілі ў нашай краіне. Але падобныя дзеянні Генпракуратуры мяне ні ў якім разе не дэматывуюць. Наадварот, яны матывуюць мяне змагацца. І пра гэта ўчора я казаў у Брусэлі. І пра гэта я буду казаць усім палітыкам, як і ў кіраўніцтву ЮНЕСКА аб масавых рэпрэсіях у дачыненні да дзеячаў беларускай культуры — злачынствы супраць беларускага народа павінны быць пакараныя.

— Я веру ў беларусаў і ўпэўнены, што мы пераможам. Жыве Беларусь!

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter