Мы хочам пачуць кожнага з вас, а таксама вашых родных і блізкіх. Расказвайце аб кампаніі «Народная Канстытуцыя» у сваім коле зносін, на працы і сярод суседзяў. А адзін з лепшых спосабаў данесці інфармацыю — улёткі: так яе атрымаюць нават тыя, хто не карыстаецца інтэрнэтам.
Запампуйце макет, які мы падрыхтавалі для вас, раздрукуйце яго ў максімальнай колькасці і распаўсюдзьце ў сваім пад’ездзе або цэлым доме. Толькі наш актыўны ўдзел не дазволіць рэжыму Лукашэнкі ўзаконіць праз сваю Канстытуцыю беззаконне, якое адбываецца ў краіне.
Спампаваць ўлётку
Нагадваем: падзяліцца сваімі думкамі аб праекце Канстытуцыі Новай Беларусі, на базе якога мы пішам народны праект Асноўнага Закона, можна:
- на сайце Kanstytucyja.online;
- праз чат-бот офіса Святланы Ціханоўскай;
- у сацсетках НАУ, супольнасці *Сумленныя людзі і Каардынацыйнага савета.
Беларусі трэба кожнае меркаванне!
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter