Усе навіны

Павел Латушка і Уладзімір Астапенка правялі сустрэчу з паслом Славеніі Бажэнай Фарштнарыч

Архіў навін

20 верасня кіраўнік НАУ Павел Латушка і адказны за шматбаковую дыпламатыю Уладзімір Астапенка сустрэліся з паслом Славеніі ў Польшчы — спадарыняй Бажэнай Фарштнарыч.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі праблемы палітычнага крызісу ў Беларусі, выклікі і пагрозы з боку рэжыму Лукашэнкі для рэгіянальнай бяспекі і аператыўныя дзеянні ў адказ з боку Еўрапейскага Звязу ў перыяд старшынства Славеніі.

Павел Латушка перадаў суразмоўніцэ ліст НАУ па тэме непрызнання Лукашэнкі і яго ўрада, запрашэнне на прававую канферэнцыю ў Нюрнбергу, а таксама адкрыты зварот дзеячаў культуры да генеральнага дырэктара ЮНЭСКА.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter